Лепшых людзей адзначылі на плошчы
Дыпломы і прэміі ў памеры 100 базавых велічынь уручыў лаўрэатам старшыня Гродзенскага аблвыканкама Сямён Шапіра. Першымі ўладальнікамі прэміі сталі прадстаўнікі ААТ «Мастоўдрэў», аўтапарка № 2 Ліды, філіяла «Жалудоцкі агракомплекс» Шчучынскага раёна, ТАА «Будаўніча-мэблевае аб’яднанне «ЗОВ», ААТ «Гродзенскі мясакамбінат», УК«Гарадзенская капэла », УАЗ «Гродзенскі абласны клінічны кардыялагічны цэнтр» і іншыя.
Прэмія «Чалавек года Гродзеншчыны» заснавана рашэннем аблвыканкама ўпершыню Прэмію вырашана зрабіць традыцыйнай, штогод яе будуць удастойвацца каля 60 чалавек.
Па якіх крытэрах аблвыканкам вызначае «лепшых» нідзе не пазначана.
Фота: http://grodnonews.by