Аўтафестываль каля возера Юбілейнае

У праграме фэсту паказ рэтрааўто, цюінінгаваных караў. Уладальнікі рэдкіх у нашым горадзе аўто распавядуць пра іх гісторыю. А аматары аўтазвука пакажуць усю моц сваіх дынамікаў.

 

Апроч гарадзенскіх аўтааматараў чакаецца, што свае аўто прадставяць і госці з Мінску. Пачатак мерапрыемства а 15-й гадзіне, напрацягу ўсяго дня будзе дэманстравацца цікавая шоў-праграма.