«Ліда-рэгіён-2012» сабрала новых партнёраў і агучыла дзясяткі ідэй

|

Нягледзячы на дэбют, раёны прадставілі цікавыя праекты. Напрыклад, на Вараноўшчыне з удзелам зацікаўленых бізнесменаў можа быць пабудаваны сучасны лагістычны цэнтр. У Дзятлаўскім раёне – буйны комплекс па вытворчасці мяса індычкі. У Іўеўскім – прадпрыемства па дрэваапрацоўцы, выпуску керамзіту і іншых вырабаў з гліны, ферма па гадоўлі, адкорму і перапрацоўцы мяса індыкоў. Птушкаферму па гадоўлі бройлераў прапануецца рэканструяваць ў Карэліцкім раёне. Стварыць парк ветраэнергетычных установак – у Навагрудскім.

 

Улады Ваўкавыскага раёна зацікаўлены ў інвестары для рэканструкцыі сядзібы ў Падароску, якая мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, і дзе мог бы размясціцца турыстычны аб’ект. У Навагрудскім раёне гатовыя да перамоваў па праекце стварэння сядзібна-этнаграфічнага турыстычнага комплексу ў палацава-паркавым ансамблі Шчорсы. Карэлічы прапанавалі праект будаўніцтва гасцінічнага комплексу з рэстаранам і аўтастаянкай ў гарадскім пасёлку Мір.

 

Што тычыцца Ліды і Лідскага раёна, то гэты рэгіён з’яўляецца другім па ўнёску ў эканоміку Гродзеншчыны. Штомесяц тут вырабляецца прадукцыі на 440 мільярдаў рублёў.

Па інф. газеты «Рэспубліка»

На здымку (фота Алы Бібікавай): Андрэй Худык, намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама