Памежнікі выявілі 19000 пачак цыгарэт
Непадалёк ад месца, дзе былі схаваны цыгарэты, памежны нарад заўважыў аўтамабіль «Audi».
Як паведамлае gpk.gov.by, жыхар г. Ашмяны не меў пры сабе дакументаў, якія б падцвярджалі права знаходжання ў памежнай зоне. Па яго словах, ён прыехаў у населены пункт Марочанка для таго, каб выбраць і набыць сабе хату.
Цыгарэты дастаўлены на АСС «Ашмяны» для далейшай перадачы супрацоўнікам падатковай інспекцыі.
Здымак http://gpk.gov.by