Стафілакок і кансерванты

У каўбасных вырабах Гродзенскага мясакамбіната выяўлены факты перавышэння нормы ўтрымання кансерванта нітріта натрыя Е250 (стабілізатар колеру).

У чорны спіс трапіла і прадукцыя Навагрудскага сумеснага прадпрыемства “Леор-пластик”. У салатках гэтага вытворцы выяўлены залацісты стафілакок, які можа справакаваць атручванне.

Мінскія санітарныя ўрачы, праверыўшы 95 беларускіх прадпрыемстваў, 5,7% з даследаваных прадуктаў харчавання іх вытворчасці прызналі неадпаведнымі гігіенічным нарматывам.