Беларускія групы ды класы для будучых грамадзян

|

У юбілейны год класікаў беларускай літаратуры Я.Купалы і Я.Коласа ў Ленінскім раёне нашага горада ў дзяцячым садку №45 па вул. Сухамбаева, 5 (гэта паблізу пр.Будаўнікоў, вул.БЛК і вул.Горкага) адбываецца набор маленькіх дзетак у беларускую рознаўзроставую групу.

 

На пачатак ліпеня, па звестках начальніка аддзела адукацыі і адной з ініцыятарак стварэння беларускай групы Наталлі Кісель, было 9 жадаючых бацькоў. Калі вы сапраўды хочаце, каб вашыя дзеткі ведалі нароўні з рускай і беларускую мову, вы маеце рэальную магчымасць гэта зрабіць, напісаўшы заяву ў беларускую групу садка №45.

 

Базавымі беларускімі школамі на сёння з’яўляюцца СШ №32 (Ленінскі раён), СШ №34 (Кастрычніцкі раён), якія маюць вопыт арганізацыі беларускага навучання.

 

Выдатнае валоданне, як мінімум дзяржаўнымі мовамі – гэта паказчык талерантнасці грамадства і еўрапейская норма для ўсіх дзяржаўных служачых, а павага да роднай мовы – гэта павага і да сябе! Далучайцеся, калі ласка!

Сябры гарадзенскай абласной рады ГА «ТБМ імя Ф.Скарыны»

 

Дзіцячы садок №45

Адрас: вул.Сухамбаева, 5. Заявы прымаюцца ў Ленінскім аддзеле адукацыі па адрасе: вул. Савецкая, 14, каб. 253.

Тэлефон – 74-07-85. Раб. тэл. выконваючага абавязкі начальніка аддзела адукацыі гарвыканкама 72-04-83 (Пахомава Алена Аляксандраўна). Тэлефон начальніка аддзела адукацыі гарвыканкама: 72-05-58 (Блажэй Сяргей Валер’янавіч).

Прадстаўнік бацькоўскага камітэта: МТС 298891853, Вэлкам – 293378574, эл. адрэс: nas_hovea@mail.ru (Кісель Наталля).

 

СШ №32 (Ленінскі раён)

Тэлефон сакратара школы №32: 41-31-92 (Баярчык Гелена Вацлаваўна). Завуч пачатковай школы №32: МТС- 787-43-54 (Багдановіч Валянціна Іваноўна). E-mail: Sh32@mail.grodno.by. Ленінскі аддзел адукацыі: 72-10-65 (Аксана Сяргееўна).

Прадстаўнік бацькоўскага камітэта беларускіх класаў: 70-62-89, пасля 18.00 (Астроўская Аксана Барысаўна).

 

СШ №34 (Кастрычніцкі раён)

Тэлефон сакратара школы №34: 56-73-13 Завуч пачатковай школы №34: 56-25-46 (Вітко Алена Антонаўна). Е-маіl: Sh34oktroo@mail.grodno.by Тэлефон начальніка аддзела адукацыі гарвыканкама: 72-05-58 (Блажэй Сяргей Валер’янавіч). Кастрычніцкі аддзел адукацыі:52-05-66 (Аляксандра Ўладзіміраўна). Тэлефоны гарадзенскай абласной арганізацыі ТБМ: Вэлкам- 943 -58-09 (Крой Аляксандр Ільіч), МТС-285-93-07 ( Буднік Іван Фёдаравіч).

Фота Наталлі Кісель