Прадстаўнікі палітычных партый у выбарчых камісіях – у пераважнай … меншасці
Партыя БНФ лічыць уключэнне сваіх прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі неабходнай умовай свайго ўдзелу ў парламенцкіх выбарах да канца. «Мы дапускаем, што ў склад камісій могуць не ўключыць чатыры-пяць чалавек па аб’ектыўных прычынах, але калі неўключэнне будзе масавым, мы знімем сваіх кандыдатаў у дэпутаты за некалькі дзён да галасавання», – паведаміў намеснік старшыні партыі Ігар Лялькоў .
Што тычыцца АГП у рэгіёнах, у Брэсце з 8 вылучаных у камісіі ўключаныя 3 члены партыі, у Магілёўскай вобласці – адзін. Акруговы выбарчыя камісіі Гомельскай і Віцебскай, як і Гарадзенскай вобласці, увогуле «абыйдуцца» без актывістаў АГП.
Парламенцкія выбары адбудуцца 23 верасня.
Па інф. БелаПАН
Ілюстрацыя http://news.21.by