Ашмянцы абмяркоўваюць, куды падзець Леніна

|

Аднак помнік не прыбяруць, а перасунуць на тэрыторыю каля будынка раённай пракуратуры. Прапануецца паменшыць пастамент помніка і зрабіць вакол яго фонавую «зялёную» сценку. Як бы «прыхаваць» Леніна ад вачэй людскіх.

 

Але цікава іншае, кіраўніцтва раённага выканаўчага камітэта звярнулася да жыхароў раёна з просьбай выказаць свой пункт гледжання па пытанні вынасу помніка У.І. Леніну з плошчы з указаннем тэлефонаў галоўнага архітэктара і начальніка аддзела ідэалагічнай працы райвыканкама. Прапануецца таксама выказвацца на сайце райвыканкама і раённай газеты. Такі «разгул» дэмакратыі не прымусіў сябе чакаць, і ашмянцы пачалі выказваць сваё меркаванне:

 

– «Вынесці яго з плошчы даўно пара, можна нідзе не ўсталёўваць!!!».

– «Малайцы, ашмянцы! Прыбраць гэтага ідала з горада і раёна назаўсёды! Ён не мае ніякага дачынення да гісторыі Ашмян. Калі яшчэ застаўся які-небудзь калгас/саўгас  яго імя, падарыце «гэта» ім. Няхай паставяць насупраць сваёй канторы … ».

– «Смялей, ашмянцы! Рана ці позна трэба «чысціць» сваю тэрыторыю ад ідэалагічнага хламу. Спакойна і без крыўляння гэта трэба зрабіць!».

– «Што за фігню вы нясеце? Ліберасты вузкагаловыя, вы наогул у курсе што такое памяць?Гісторыю не вучылі? … Давайце ў ААН падаваць заяву на аднаўленне ВКЛ у межах 1654 ».

– «Добрая ідэя, каля пракуратуры было б не дрэнна. Я – за!».

– «А, можа, на плошчу 17-га Верасня?».
– «Ленін – гэта кат, і як не дзіўна, яму ёсць месца на беларускай зямлі, у кожным горадзе, у самым цэнтры. А нашым сьвятым беларусам: Францішку Багушэвічу, Ефрасінне Полацкай, Янку Купалу, Якубу Коласу, Францыску Скарыне, Пімену Панчанка, Максіму Багдановічу, на шкада, не знайшлося, нават, маленькага куточка. Амаль нідзе».

– «Пакінуць Леніна! Дрэнная тая краіна (і горад), у якім прыбіраюць помнікі».

Пацешыла, што меркаванняў шмат, розных. А галоўнае – выказваюцца людзі. Можа быць, і прыслухаюцца ўлады, раз самі задумалі дыялог?

 Па інф. www.osh.by