Што спрыяльна адаб’ецца на павелічэнні даходаў прыгранічных рэгіёнаў?
Падпісанты патрабуюць паскорыць працэс ратыфікацыі пагаднення аб прыгранічным руху з Польшчай і перадаць польскаму ўраду ноты аб гатоўнасці беларускага боку да ўвядзення ў дзеянне пагаднення аб малым памежным руху.
«Мы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, глыбока занепакоеныя зацягваннем беларускім урадам рэалізацыі пагаднення аб малым памежным руху з Рэспублікай Польшчай. Пагадненне закранае інтарэсы больш за мільён беларускіх грамадзян, якія пражываюць на прыгранічнай беларуска-польскай тэрыторыі », – гаворыцца ў петыцыі.
«Паводле афіцыйных крыніц, Беларусь планавала запуск дагавора ў другой палове 2011 года, аднак прайшло ўжо больш за паўтары гады з часу прыняцця закона, а беларускі ўрад да гэтага часу не прыступіў да рэалізацыі Дагавора… », – падкрэсліваецца ў петыцыі.
Таксама адзначаецца, што пасля пачатку дзеяння дамовы «актывізуецца эканамічнае супрацоўніцтва паміж беларускімі і польскімі рэгіёнамі, ажывіцца кантакты мясцовых уладаў, стануць больш цеснымі сямейныя сувязі грамадзян абедзвюх дзяржаў», што спрыяльна адаб’ецца на павелічэнні даходаў прыгранічных рэгіёнаў, напаўняльнасці даходнай часткі мясцовых бюджэтаў, развіцці турызму , мадэрнізацыі і выкарыстанні беларускай інфраструктуры.
Ілюстрацыя: www.voran.by