Гісторыя гарадзенскіх масткоў праз рэчкі Гараднічанка і Юрыздыка
У прадмове да кнігі распавыдяецца: «Гісторыя гарадзенскіх мастоў вывучана і асветленая ў перыядычным друку і навукова-папулярнай літаратуры дастаткова добра. Першае эсэ нашага выдатнага земляка Аляксея Карпюка «Масты» было апублікавана ў часопісе «Беларусь» у 1983 г. Мастам прысвяцілі свае працы гродзенскія гісторыкі і краязнаўцы. Адносна нядаўна была выдадзена кніжка Трусава і Пышынскай «Гарадзенскія масты», з якой чытач можа даведацца гісторыю ў асноўным мастоў на Нёмане. Але праз Гродна цячэ яшчэ рэчка Гараднічанка і яе прыток Юрыздыка, і масты, а хутчэй – масткі, пракладзеныя праз гэтыя дзве рэчкі, вывучаны недастаткова. Колькі іх было і як яны называліся, калі былі пабудаваныя і калі разбураны?».
Кніга ў 64 старонкі спрабуе ў нейкай ступені ліквідаваць гэты прабел. Крыніцай інфармацыі для кнігі служылі дакументы Будаўнічага аддзялення Гродзенскага губернскага праўлення з Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г. Гродна, дакументы Гродзенскай гарадской Рады і магістрата з фондаў Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці, планы і карты горада.