Выстава да Айчыннай вайны 1812 года

Гродзенскі краязнаўца і жырналіст Аляксандр Савенка зрабіў невялічкую экскурсію для журналістаў:

– На выставе прадстаўленыя, у першую чаргу, старажытныя і рэдкія выданні, а таксама прадметы матэрыяльнай культуры, што нагадваюць аб Айчыннай вайне 1812 года, 200-годдзі гэтай вайны, перыяду эпохі так званых Напалеонаўскіх войнаў. Яны распавядаюць пра ўдзел нашых продкаў ў гэтых падзеях.

 

«Асаблівасць нашага рэгіёну, –  кажа Аляксандр, – гэта кнігі, што развіваюць «польскую напалеонаўскую легенду» – кнігі пра ўдзел палякаў, і жыхароў Заходняй Беларусі ў войнах, пра іх удзел на баку Напалеона. Гэта «Легіёны войска польскага», «Гісторыя польскага народу». Менавіта гэтыя выданні адлюстроўваюць спецыфіку нашага рэгіёна, таму што ён у міжваенны час уваходзіў у склад Польшчы, і гэтыя выданні былі абавязковыя для вывучэння ў школах таго часу. Апроч гэтага прысутнічаюць некаторыя выданні, што былі выпушчаныя перад вайной: напрыканцы XVIII – пачатку XIX стагоддзя».

 

Прафесар гарадзенскага ўніверсітэта Вячаслаў Швед распавёў прысутным пра падзеі вайны на Гарадзеншчыне, а пад акампанемент вядомага гітарыста Уладзіміра Захарава гарадзенцы маглі паслухаць старажытныя рамансы.

Фота аўтара