Гаспадыня загінулага на дарозе ката спыніла вінаватага кіроўцу і выклікала ДАІ

|

Як распавяла гаспадыня, каля 10 гадзін раніцы яна праз вакно ўбачыла “Ніву”, якая праязджала на вялікай хуткасці. Выйшаўшы на вуліцу, жанчына ўбачыла на дарозе свайго ката. Жывёла загінула.

 

Мяркуючы, што вінаваты ў гібелі ката кіроўца паедзе назад той самай дарогай, жанчына перагарадзіла праезджую частку ўласным аўтамабілем.

 

Праз нейкі час “Ніва” сапраўды вярнулася. Кіроўцы давялося спыніцца, а гаспадыня загінулага ката выклікала супрацоўнікаў ДАІ.

Па факце здарэння вядзецца праверка.

 

Паводле http://gaigrodno.by

Здымак http://tvoioboi.com