Сямігадовая дзяўчынка, якую больш за суткі шукала міліцыя, проста гуляла па Гродне
На Савецкай плошчы дзяўчынка спынілася паглядзець на фантаны. Тым часам, напалоханая бабуля, якая заўважыла знікненне ўнучкі, звярнулася ў міліцыю.
Па ўсім Гродне з’явіліся абвесткі аб знікненні малой, а сама дзяўчынка пазнаёмілася на вуліцы з 12-гадовай гарадзенкай і пайшла да яе ў госці ў кватэру на вуліцы Карла Маркса.
Маме сваёй новай сяброўкі бяглянка шчыра прызналася, што збегла ад бабулі.
Жанчыне не прыйшло ў галаву папярэдзіць родных малой аб тым, што з ёй усё добра. Дзяўчынку накармілі і паклалі спаць, а раніцай сказалі вяртацца дамоў.
Аднак гаспадыня кватэры пайшла на працу, а дзяўчынкі зноў накіраваліся гуляць па горадзе.
Каля 18 гадзін супрацоўнікі міліцыі заўважылі дзяўчынку, якую напружана шукалі больш за суткі, на Савецкай плошчы.
Паводле http://www.perspektiva-info.by
Здымак http://ddu522.minsk.edu.by