Надвор’е ў Гродне блізкае да кліматычнай нормы

|

Сёння ўначы чакаецца +9…+11, без істотных ападкаў, воблачна з праясненнямі.

17 ліпеня, паводле Гроднааблгідрамету, надвор’е ўначы будзе вызначацца вобласцю павышанага атмасфернага ціску, днём – уплывам атмасфернага фронту з Заходняй Еўропы.

Днём у аўторак чакаюцца кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Вецер заходні 5-10, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра +19…+21.

 

18 ліпеня ў Гродне і вобласці захаваецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. Ноччу будзе +8…+13, днём +16…+21.

19 ліпеня днём пацяплее да +19…+24, характар надвор’я не зменіцца.

 

Паводле папярэдніх прагнозаў 20-22 ліпеня днём месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Начныя тэмпературы будуць вагацца ад +11…+16 (20 ліпеня) да +7…+12 (21-22 ліпеня). Днём чакаецца +18…+23.

 

Здымак http://www.cksinfo.com