Гродзенскія арнітолагі праверылі ўмовы жыцця сокалаў

|

Дзмітрый Вінчэўскі:

– Да таго ж нам было важна сабраць матэрыялы па харчаванні птушак: што дакладна і ў якіх прапорцыях яны ўжываюць, ці адрозніваецца склад харчавання ў розных гнёздах.

Ладзім даследванні ўжо трэці год, будзем параўноўваць.

 

Найчасцей вакол гняздоўяў гарадзенскіх сокалаў сустракаліся парэшткі хрушчоў і палёвак.

 

Сокалы-пустэльгі ў Гродне і ваколіцах сустракаюцца ўсё часцей.

Агульныя высновы рабіць яшчэ рана, але тое, што іх стала больш, ужо зразумела.
Два галоўных месцы, дзе цяпер гняздуюць сокалы, паводле Дзмітрыя Вінчэўскага, – Дзевятоўка і вуліца Паўднёвая.
Абодва мікрараёны разрастаюцца шматпавярховікамі, таму, калі нічога не зменіцца, птушак тут  будзе ўсё больш.
Стала яшчэ лепш зразумелай і асноўная праблема  – недахоп гнездавых нішаў адпаведных памераў.

 

align=”” alt=”Image 23263″ >

 У адным з гнёздаў на Дзевятоўцы арнітолагі ўбачылі ажно 7 птушанят

 

Падрабязная фотасправаздача пра рэйд гродзенскіх арнітолагаў – на http://birdwatch.by