Масква ад нас далёка…

|

Пра працы фотамайстроў распавяла Ірына Сільвановіч, дырэктарка выставачнай залы:

 

У гэтым годзе прадстаўлена 5 аўтараў, якія ў цэнтры ўвагі паставілі звычайныя рэчы. Здавалася, што мы праходзім побач, а яны змушаюць прыпыніцца і звярнуць увагу, задумацца і ўбачыць.

Прадстаўлена шмат розных накірункаў. Вось дзяўчына-фатограф зрабіла серыю нацюрмортаў, іншы аўтар зрабіў жанравыя здымкі. Цэлая серыя прысвечаная металу: розным інструментам, вырабам з металу.


 

З дзейнасцю фотаклуба, які прадставіў свае працы ў Гродне, спадарыня Ірына знаёмая некалькі гадоў:

 

– Памятаю, як 4 гады таму мы былі на адкрыцці выставы ў Маскве і прадстаўнікі «Студыі 110» запрасілі нас да сябе. У іх падобнае, як у нашага народнага фотаклуба, паўпадвальнае памяшканне, некалькі пакояў. У адным з іх – фотастудыя. Майстры гэтай студыі самі кажуць, што фатаздымак — гэта сродак дакументавання і ілюстрацыі.



Здымкі аўтара