Гарадзенцы атрымліваюць высокія заробкі радзей за жыхароў іншых абласцей

|

Да таго ж указваецца дакладная колькасць тых, хто гэты заробак атрымлівае dengi.onliner.by.

 

Паводле звестак Белстату заробак ніжэй за сярэдні па краіне (у маі – 3,56 мільёны рублёў) атрымліваюць  48% працуючых беларусаў.

Гаворка вядзецца пра налічаную сярэднюю заработную плату, то бок рэальна сумы трэба памяньшаць яшчэ на 12%.

Затое заробак не меньшы за 500$ на рукі (разам з падаткамі – 530$) у маі 2012 года ў Беларусі атрымлівалі каля 10,8% афіцыйна працуючых грамадзян, не меньш за 362,615 тысяч чалавек.

 

Амаль палова з гэтых людзей працуюць у Мінску, яшчэ 14% – у Гомельскай вобласці, па 8% – у Брэсцкай і Віцебскай, па 7% – у Магілёўскай і Мінскай абласцях.

У Гродзенскай вобласці жывуць і працуюць толькі 5% з тых, чые заробкі дасягаюць 500 даляраў.

 

Паводле http://dengi.onliner.by