21 ліпеня па вуліцах Гродна пройдуць уланы, драгуны і гусары
Рэканструкцыю бітвы з удзелам беларускіх і расійскіх ваенна-гістарычных клубаў можна будзе ўбачыць на пляцоўцы паміж Курганам Славы і “АЛМІ”.
У Старым і Новым замках размесцяцца тэматычныя экспазіцыі, якія прадставяць вайсковыя традыцыі 19 стагоддзя, рэдкія кнігі і прадметы матэрыяльнай культуры пазамінулага стагоддзя.
Тэатралізаванае прадстаўленне разгорнецца ў дворыку Новага замку. Там жа зладзяць канцэрт народнай, класічнай музыкі і раманса.
Галоўнай фігурай свята будзе постаць генерала-лейтэнанта Сяргея Ланскога (помнік гусару захаваўся на старых могілках па вул.Антонава). Удзельнікі праекта “Жывая гісторыя” стварылі “Укантакце” інтэрактыўны акаўнт Ланскога, праз які, ад імя афіцэра распавядаюць пра падзеі вайны 1812 года.
Паводле http://grodno-region.gov.by
Здымак http://mako-maryia.blogspot.com