Школьны кірмаш на Савецкай плошчы
З 11 да 19 гадзін тут можна будзе набыць усё неабходнае да новага навучальнага года.
24 і 25 жніўня для наведвальнікаў кірмаша пройдзе дэфіле школьнай вопраткі, набыць якую можна будзе на гандлёвых шэрагах.
Арганізатар гандлю – Гродзенскі гарвыканкам – запрашае вытворцаў і гандлёвыя арганізацыі да ўдзелу ў кірмашы (тэлефон для даведак 74 12 73), а гарадзенцам абяцае самы шырокі асартымент школьных тавараў: ад школьнай вопраткі да кніг і сшыткаў.
На сёння на ўдзел у кірмашы прынята больш за 50 заявак.
Паводле http://grodno.gov.by