Партыя БНФ «закрыла» чатыры гарадскіх акругі

|

Гэтыя групы будуць па наступных выбарчых акругах: Гродзенскай Занёманскай акрузе №49, Гродзенскай Цэнтральнай акрузе №50, Гродзенскай Паўночнай акрузе №51, Гродзенскай сельскай акрузе №52.

 

Вадзім Саранчукоў адказаў на пару пытанняў «Твайго Стыля».

 

– Што для гарадзенскай партыі БНФ гэтыя выбары?

– Мы выкарыстоўваем часовую легалізацыю для актывізацыі працы па прасоўванні беларускіх нацыянальных інтарэсаў і каштоўнасцяў. Аднак мы ўжо далі ацэнку працэсу – выбараў, свабодных і адкрытых, НЯМА. Таму адпаведна з гэтым будуем кампанію. Кандыдаты выкарыстаюць магчымасці кампаніі і будуць зняты да пачатку галасавання.

 

– Як вы ставіцеся да прыхільнікаў байкоту?

– Мне шкада, што яны абралі настолькі пасыўную тактыку.

 

А ўдзельнікам гэтага выбарчага працэссу, сказаў на заканчэнне Вадзім Саранчукоў, ён раіць  крытычна і без ілюзій ацэньваць сітуацыю і магчымасці,  і менш сварыцца.