Веламарафон “Суседзі” сёлета пройдзе 21 ліпеня
На трасу па маляўнічых ваколіцах Аўгустоўскага канала ўздоўж беларускай мяжы запрашаюцца ўсе аматары вандровак на роварах.
Асноўная мэта марафона – папулярызацыя язды на ровары як сродка здаровага ладу жыцця і актыўнага адпачынку, сустрэча з сябрамі і аднадумцамі.
Месца старту – шлюз Дамброўка.
Для больш дасведчаных раварыстаў арганізатары прапануюць дыстанцыю ў 65 км. Для пачаткоўцаў, меньш падрыхтаваных і дзяцей – паўмарафон у 30 км.
Усяго сёлета заяўлена 16 узроставых катэгорый. Верхняй і ніжняй узроставых межаў арганізатары не акрэсліваюць.
21 ліпеня ў 8 гадзін аўтобусы з удзельнікамі марафону адправяцца з аўтавакзала Гродна на месца старту.
Рэгістрацыя ўдзельнікаў пройдзе з 9 да 11 гадзін. Старт у 12.00.
На трасе будзе арганізаваны буфет, дзе ўдзельнікі змогуць падмацавацца і назапасіць вады.
Паводле http://velogrodno.by
Здымак http://penza-sport.com