На Гарадзеншчыне ў 2 разы больш доўгажыхароў, чым у Магілёўскай вобласці

|

Гэта найлепшыя паказчыкі па Беларусі.

На 1 ліпеня стогадовага ўзросту дасягнулі 574 жыхары краіны.

124 з іх жыве ў Гродзенскай вобласці, 95 – у Брэсцкай, 86 – у Мінскай, 84 – у  Віцебскай, 75 – у Гомельскай, 61 – у Магілёўскай. Найменьш доўгажыхароў жыве ў Мінску – 49 чалавек.

Да 110 гадоў дажылі 11 беларусаў.

 

Колькасць доўгажыхароў у Гродзенскай  вобласці традыцыйна большая, чым у іншых рэгіёнах Беларусі.

 

Паводле http://belta.by

Здымак http://doctorpiter.ru