Аляксандр Мілінкевіч у … філатэлістычным варыянце
Самі марачныя блокі прысвечаныя лаўрэатам прэміі Сахарава, сярод якіх Мілінкевіч апынуўся ў 2006 г.
Як піша «Наша Ніва»: «Прэмія Еўрапейскага Парламенту імя Андрэя Сахарава «За свабоду думкі» была заснаваная Эўрапарламентам у 1988 годзе і прысуджаецца штогод за «дасягненні ў справе абароны правоў чалавека і яго асноўных свабодаў, а таксама за павагу да міжнароднага заканадаўства і развіццё дэмакратыі». Перад гэтым прэміяй Сахарава была ўзнагароджана Беларуская Асацыяцыя Журналістаў у 2004 г.
У сусветнай гісторыі апазіцыйныя палітыкі і рэвалюцыянеры зазвычай выпускалі маркі са сваімі выявамі нелегальна, з прапагандысцкімі мэтамі (напрыклад, маркі Ічкерыі на пачатку 1990-х з выявай генерала Дудаева ды імама Шаміля).
Тут жа паштовую прадукцыю з абліччам экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі абсалютна законна надрукавала экзатычная Гвінея, былая французкая калонія. Дагэтуль адзіным сучасным беларускім палітыкам на марках быў Лукашэнка, які надрукаваў свой партрэт яшчэ ў далёкім 1996-м.