“Ганненскі кірмаш” запрашае ў Зэльву

|

25 жніўня распачне працу трэці па ліку кірмаш народных тавараў “Ганненскі кірмаш”, дзе акрамя традыцыйнага гандлю, культурнай і забаўляльнай праграмы плануецца правесці кірмаш прадпрымальніцкіх і сацыяльных праектаў.


Падчас кірмашу запланавана канферэнцыя па праблемных пытаннях развіцця малога і сярэдняга бізнэсу ды навучна – практычная канферэнцыя, якая прысвечана “Ганенскаму кірмашу”. Упершыню ў гэтым годзе вырашана правесці кірмаш аграсядзіб.

 

Тэатралізаванае адкрыццё свята пройдзе на цэнтральнай плошчы пасёлка.

 

Падрабязная праграма мерапрыемстваў тут

 

Паводле praca.zelva.by