Граф Прушынскі стартуе ў Ваўкавыску
Прушынскі, які нарадзіўся ў 1934 годзе ў маёнтку Рагозніца на Гарадзеншчыне, пасля доўгіх год жыцця ў Канадзе, у пачатку 90-ых прыехаў у Беларусь. Спрабаваў удзельнічаць у першых прэзідэнцкіх выбарах, але не змог зарэгістравацца праз адсутнасць беларускага грамадзянства. Пазней ён неаднаразова вылучаў сваю кандыдатуру на парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбарах: між іншым, у 2010 годзе вылучаўся ў Мінгарсавет ад БХД.
На мінулых прэзідэнцкіх выбарах граф нагадаў пра сябе арыгінальнай пазіцыяй – ён прапанаваў вызначыць адзінага кандыдата ад аб’яднанай апазіцыі з дапамогай латарэі. Эпатажны палітык часта падкрэслівае, што толькі ён мае сапраўдную альтэрнатыўную палітычную праграму для Беларусі.
Цяпер акрамя Прушынскага у Ваўкавыскай выбарчай акрузе №48 вылучаюцца: Аляксандр Сягоднік, начальнік упраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама, а таксама Аляксандр Гарасюк, сябра партыі БНФ.
Паводле spring96.org
Здымак Радыё Свабода