У Гродне адчыніўся школьны кірмаш
Шэрасць. Гэтае слова найлепш адлюстроўвае “урачыстую” частку імпрэзы.
Безгустоўнае аздабленне сцэны (прыступак палацу Тэкстыльшчыкаў), змрочнага выгляду школьныя касцюмы на такіх жа сумных дзецях, якія дэманстравалі навінкі (???) у школьнай форме, марныя спробы вядучых выклікаць хоць які інтарэс у мінакоў, аднастайны асартымент тавараў у гандлёвых намётах – усё як быццам з сярэдзіны 80-х.
Адным словам, “Здраствуй, школа!”, усё такая ж савецкая, шэрая і змрочная, як і форма, у якую так упарта імкнуцца апрануць малых беларусаў.