У Гродне фінішаваў марафон сяброўства
Другі па ліку марафон сяброўства Друскенікі-Гродна стартаваў у літоўскім курорце 29 ліпеня а 9-й гадзіне раніцы. Найстарэйшаму ўдзельніку (на здымку ніжэй) – 71 год. Наймалодшаму марафонцу ў траўні споўнілася 18-ць.
За пяць гадзінаў атлеты з Беларусі, Літвы, Польшчы, Расіі і яшчэ некалькіх краін павінны былі пераадолець дыстанцыю ў 42 км. і 195 м. праз прапускны пункт у Прывалцы, Гожу, Зарыцу, Грандзічы, вуліцы Гродна.
Фінішавалі спарцмены на тэрыторыі стадыёна “Нёман” у Гродне.
Сярод тых, хто дабраўся да фінішу, былі і сямейныя пары.
Доўгачаканыя водныя працэдуры.
Некаторыя з бегуноў адразу пасля фінішу акуналіся ў фантан.
Да новых сустрэч!
Фота аўтара