У «Нармандыі-Нёман» перамаглі досвед і падрыхтаванасць

|

Першыя тры месцы гарадзенцы падзялілі з гомельска-магілёўскай зборнай і п’едэстал гульні выглядае наступным чынам : 1-е месца «Дзеля рэквізіту» (ці інакш «9 МАЯ»), 2-е – «Бабры» (Гомель-Магілёў), 3-е – «Летучие Мыши».

 

Гэта гульня стала ўжо чацвертай пешаходнай гульнёй, што адбывалася ў ваколіцах горада за апошнія 5 год. Падчас гульні трэба было прайсці 23 ўзроўні па лесапарку Пышкі. Удзельнікі з іншых гарадоў выказалі меркаванне, што «файны антураж нагадваў дзіцячую гульню Зарніца».

 

Гульня насамрэч мела шмат розных уражваючых момантаў: дымавая завеса, сховы і падземныя пошукі, спроба перахапіць радыёсігнал з іншага берага ці збор шыфраў у Нёмане.

 

Першая каманда скончыла гульню у 00.18, апошняя – а 2-й гадзіне ночы.

 

Пасля гульні ўсіх чакала прыемная кампанія і вогнішча. Некаторыя гульцы нават сустрэлі раніцу на беразе Нёмана.

 

Здымак Koom, en.cx