Кошты навучання ў гарадзенскіх універсітэтах узраслі
У медуніверсітэце – яшчэ больш!
Плата за навучання ў беларускіх ВНУ расце як на дражджах.
Параўнайце самі: у верасні 2011 г. матэматыкам-платнікам ва ўніверсітэце імя Янкі Купалы трэба было плаціць 4,5 млн. руб.
У траўні 2011 г. гэты кошт складаў ужо 7,2 млн. руб. Цяпер жа гэтая сума вырасла да 10 950 000 руб.!
Такім чынам, аплата за год вырасла больш, як у два разы!
Кошты за навучанне на некаторых спецыяльнасцях універсітэту імя Янкі Купалы:
Спецыяльнасць | Кошт у траўні 2012 г. | Кошт з 1 верасня 2012 г. |
Біялогія | 8 225 000 | 10 950 000 |
Гісторыя | 6 656 000 | 10 950 000 |
Пачатковая адукацыя | 8 225 000 | 10 950 000 |
Замежныя мовы | 9 157 000 | 11 250 000 |
Правазнаўства | 7 123 000 | 12 450 000 |
Эканоміка і кіраванне | 7 949 000 | 12 450 000 |
Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў | 8 828 000 | 12 950 000 |
Студэнтам-медыкам за навучанне давядзецца плаціць яшчэ больш. Найбольш высокі памер аплаты на спецыяльнасці “Лячэбная справа” – 13 460 000 руб. (год таму было 6,5 млн.).
Менш за іншых давядзецца плаціць тым, хто абраў навучанне сястрынскай справе – 12 480 000 руб.
На сайце аграрнага ўніверсітэту пакуль знаходзяцца дадзеныя па аплаце за навучанне па стане на 1 ліпеня.
З іх вынікае, што за самыя “дарагія” спецыяльнасці (тэхналогія захоўвання і перапрацоўкі харчовай расліннай сыравіны, фінансы і крэдыт і шэраг іншых) платнікам неабходна заплаціць амаль 8 млн. у год.
Кошты за навучанне ў Беларусі першы раз рэзка ўзраслі ў лістападзе 2011 г. (у сярэднім на 20-25%). Затым было рэзкае павышэнне платы ў лютым бягучага года (амаль на 30%).
Фота grodnonews.by