А ты збіраешся на “Захід”?

| Без катэгорыі

Імпрэза адбудзецца 17-19 жніўня каля Львова ў былым дзіцячым лагеры “Сонечная Галявіна” у Радатычах.

 

Ляпис Трубецкой, Бумбокс, Zdob Si Zdub, Крихітка, Тартак, Тол, Rocky Leon, Роллікс, Тостер, Qarpa, O.Torvald, Анна, Тінь Сонця, Atmasfera, Брем Стокер, the Вйо, Крамбамбуля, Пан Пупец, Гуцул Каліпсо, Флайzzzа, Серцевий напад, Bandurband, Фіолет, Оратанія, Dance Party. Dance! Dance! – “Захід 2012” збярэ найлепшыя ўкраінскія, беларускія, малдаўскія ды аўстрыйскія гурты.

 

Нязьменнай застаецца асноўная мэта фэсту – падтрымка ўкраінскага мастацтва і культуры.

 

Прасторы палёў вакол сцэны, прахалода лясоў, асьвяжальная вада возера, пяшчотнае сонейка — усё навокал мае спрыяць пазітыўнаму настрою гасцей імпрэзы.

 

Тых, хто завітае на фестываль, чакаюць таксама палявая кухня, выставы рукадзельля, літаратурныя чытанні, майстар-класы з розных рамёстваў.

 

Арганізатары фэсту абяцаюць, што “сёлетні “Захід прымусіць тысячы сэрцаў грукацца разам… тут, на тэрыторыі свабоды, каб падзяліць музычнае шчасце і сяброўства. Бяз масак будзённага жыцця, забыўшыся пра працу ды статусы — сюды варта прыехаць, каб адчуць сябе вольным і быць побач з сапраўднымі людзьмі”.

 

Падрабязнасці пра імпрэзу чытайце ў хуткім часе ў рэпартажы карэспандэнта “Твайго стылю”.