Падарожжа па скарбы беларускага духу

Беларуская вёска – гэта не толькі «сельмаг», паўразбураныя кароўнікі ды п’яная дыскатэка па суботах.

 

Прынамсі, адносна вёскі заходнебеларускай так думаць было б дакладна несправядліва.

 

Моладзь, якая штогод едзе ў правінцыю за песнямі, казкамі, саматканымі посцілкамі ды рушнікамі дакладна лічыць па-іншаму.

 

Сапраўды, мы жывем ва ўнікальны час, калі старадаўнія песні ды легенды з вуснаў бабулек, што нарадзіліся яшчэ за Польшчай, можна зняць на відэа, запісаць на дыктафон, выкінуць фота на фэйсбук альбо даслаць у любую кропку зямной кулі.

 

Акурат гэты час і не хацелася б змарнаваць…

 

Дварэц, Ятры, Заполле, Жадунь – вёскі на мяжы Дзятлаўшчыны і Наваградчыны гэтым летам дзяліліся сваімі скарбамі з хлопцамі ды дзяўчатамі з розных куткоў Беларусі – сябрамі Студэнцкага Этнаграфічнага Таварыства (скарочана – СЭТ).

Нязмераныя дарогі Наваградчыны

 

 

Колеры Бацькаўшчыны

Пантэон састарэлага чалавека – Багародзіца ў атачэнні медыкаментаў

 

Раней і кошыкі былі большымі, і трава зелянейшая…

 

Спрацаваныя за жыццё рукі – адметнасць нашых бабуляў

 

 

Спарахнелы самаробны стол са словаў гаспадароў хутка пойдзе на дровы

Старадаўні варштат

 ‘Хутка канец света – Амерыка пойдзе пад ваду” – упэўненая бабулька з немясцовым прозвішчам ”Кірпічнікава” (пасярэдзіне)

 

Чалавек на старым здымку – беларускі настаўнік, падпольшчык у міжваенны час, вязень савецкай турмы, добры пчаляр ды плотнік Іван Карпач

 

Свае сшыткі з запісанымі мясцовымі легендамі Вера Іванаўна (дачка І.Карпача) згодная перадаць толькі ўнуку

 

 

Усё ў мінулым…

 

 З мясцовага ўрочышча ”Замак” у ясную ноч бачныя агні Наваградка

 

Канец аднаго падарожжа – пачатак новага – здабытыя з вясковых гарышчаў скарбы трэба зараз данесці да насельнікаў пыльных гарадоў

 

Фота аўтара