Вадалазы – выратавальнікі спаборнічаюць на Лідчыне
Як паведамляе БелТА, у спаборніцтвах прымаюць удзел сем каманд: ад абласных і Мінскага гарадскога упраўленняў МНС, а таксама каманда Рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння МНС Рэспублікі Беларусь.
У праграме спаборніцтваў хуткаснае манеўраванне на вёсельнай лодцы з камандай на борце, выхад вадалаза ў пазначаны сектар з дапамогай сігналаў, пошук пацярпелага на глыбіні і яго транспарціроўка, Такелажныя працы пад вадой, уздым і перамяшчэнне грузу, распілоўка бруса, зборка фланцавага злучэння.
Здымкі http://www.belta.by