Начны пажар у Новым Свеце

Дом быў пабудаваны ў 1930-х гг. і з’яўляўся ўнікальным помнікам драўлянага канструктывізму ў ансамблі з суседнімі будынкамі. 

 
Дзесьці каля 8-мі год таму быў выкуплены “пад знос”, жыхары з дому былі выселены.

 

Новы ўладальнік, нягледзечы на гэта, не атрымаў дазвол на ўзвядзенне новага дома, паколькі ўчастак знаходзіцца ў санітарнай зоне гродзенскага гарбарнага завода.

З вечара перад пажарам, як сцвярджаюць суседзі згарэўшага дома, з першага паверха будынку даносіліся галасы.

 

Дом ужо некалькі год таму аблюбавалі мясцовыя валацугі і п’яніцы. Відаць, яны ненаўмысна і падпалілі яго.

 

Фота аўтара