У спаборніцтвах вадалазаў гарадзенцы занялі другое месца.

| Без катэгорыі

Цэлы тыдзень гарадзенскія спецыялісты на месцы рыхтоўвалі трасу, а першы дзень спаборніцтваў прайшоў у трэніроўках.

 

Вадалазы-выратавальнікі з’ехаліся з ўсіх абласцей нашай краіны.

 

Такія спаборніцтва праходзяць ужо не першы раз і заўсёды выклікаюць цікаўнасць мясцовых жыхароў, хоць кар’ер знаходзіцца ў некалькі кіламетраў ад Ліды, а спаборніцтва не з’яўляюцца асабліва відовішчным відам спорта, бо амаль усё праходзіць пад вадой. Што, канешне, лагічна.

 

Аднак ёсць і надводная частка. Вадалазы павінны правільна падаць выратавальныя элементы і выпадкова “не забіць” пацярпелага, на час шукаць “патанулага” і паказаць хуткаснае манеўраванне на вёсельнай лодцы.

Не ўсім з першага разу добра ўдаваліся гэтыя дысцыпліны – моцна перашкаджаў вецер, а тросы ўвесь час імкнуліся запутацца адзін з адным.

 

Аднак, нягледзячы, на прыродныя перашкоды, выратавальнікі ўпэўнена ішлі наперад. Ці плылі.

 

Хочацца дадаць, што спаборніцтва гэтыя – вельмі добрая трэніроўка, а элементы эстафеты паўтараюць нейкія жыццёвыя сітуацыі і заснаваныя менавіта на іх. Нават той жа вецер – не самая страшная перашкода ў працы вадалазаў.

Групавыя дысцыпліны былі больш складаныя – буйная частка працы была нябачная нам, простым гледачам.

 

Самае цікавае адбывалася пад вадою. Трэба было на хуткасць распілаваць драўляны брусок, прайсціся па дну, сабраць фланец, зарыентавацца пад вадою без сыгналаў і прайсці праз імправізаваныя вароты, дакрануўшыся да кантрольнага буйка.

 

Адной з найбольш цяжкіх і небяспечных сітуацый для вадалаза – апынуцца пад вадою без кісларода. І тут, таксама, як пры групавых скоках з парашута на дапамогу можа прыйсці другі вадалаз.

Існуе нават спецыяльнае практыкаванне – пераадольванне двумя выратавальнікамі нейкай адлегласці пад вадою з адной кіслароднай трубкай. Называецца яно “кальян”. Сваеасаблівы запасны парашут для вадалаза. Яно патрабуе асаблівых навыкаў, паколькі любая, нават самая маленькая памылка, можа прывесці да вялікай трагедыі. На гэтых спаборніцтвах такое выпрабаванне ўдзельнікі прайшлі на выдатна.

 

Для тых, каго найперш цікавіць спартыўны бок турніра, паведамім, што першыя месцы заняла каманда РАСП (Рэспубліканскі атрад спецыяльнага прызначэння).

 

Фота аўтаркі