Ваўкавычаніна падазраюць у двайным забойстве
Трупы дзвюх жанчын былі выяўлены ў Ваўкавыску 9 жніўня і ў абедзвюх ў вобласці шыі выяўлены шматлікія колата-рэзаныя раны, піша БелТА.
Следчыя ўсталявалі, што абодва забойствы былі здзейснены падчас канфліктаў, якія ўзніклі паміж падазроным і яго ахвярамі падчас сумеснага распівання спіртных напояў.
Па факце двух забойстваў Ваўкавыскі раённы аддзел Следчага камітэта Беларусі распачаў крымінальныя справы па ч. 1 арт. 139 КК Беларусі. Крымінальныя справы аб’яднаны, а далейшае расследаванне праводзіць Упраўленне Следчага камітэта Беларусі па Гродзенскай вобласці.
Здымак http://n1.by