Жанчына з немаўляткам спрычынілася да аварыі

|

У выніку ДТЗ, якое адбылося 11 жніўня, маладая маці і яе 10-месячная дачка шпіталізаваны. Дзяўчынка атрымала траўму галавы. Выратаваць дзіця дапамагло тое, што яна была прышпілена да адмысловага дзіцячага аўтакрэсла. Маці атрымала некалькі пераломаў.

 

Падчас руху маці адвяла сваю ўвагу ад кіравання з-за таго, што дзяўчынка заплакала. У выніку чаго жанчына і выехала на сустрэчную паласу. Гэта няўважлівасць і прывяла да смерці іншага кіроўцы.

 

Па словах старшага інспектара ДАІ УУС Алега Дука, следства высветліць з якой хуткасцю рухалася машына.

 

Здымак http://gaigrodno.by