У гульні “Encounter по NB-шному” перамаглі мінчукі

|

Усе 12 узроўняў па Нясвіжы і ваколіцах першая каманда прайшла за 7 гадзін, апошнія ж на гэты квэст патрацілі ўсе 14.

 

Цікавым было тое, што гульню па Міншчыне пісалі жыхары Брэста і, па меркаванню гульцаў, ім гэта ўдалося. Гэта была першая “спроба пяра” для берасцейскіх аўтараў па напісанню міжрэгіянальных гульняў.

 

Што такое “міжрэг”? Гэта вялізныя аб’екты, дзе трэба знайсці маленькія коды, напісаныя на стыку цаглінак, гэта спроба са знойдзеных на закінутай ферме словаў-інгрыдыентаў скласці страву вядомага кухара, гэта паркі Нясвіжа, дзе агенты стаяць у выглядзе светлафора і шмат чаго іншага.

 

У наступным годзе тыя самыя аўтары створаць агульнабеларускую гульню – так званы “Усебел” і спадзяюцца, што на яе апроч беларусаў прыедуць каманды з Украіны і Расіі.

 

Нагадаем, што 3-я ўсебеларуская гульня адбывалася 26-27 траўня і прайшла па Магілёўскай, Мінскай і Гомельскай вобласці. Гарадзенская каманда Night City заняла ў ёй 2-е месца.

 

Здымкі http://brest.en.cx