«Еўропу ў сакваяжы» прывязуць у Гродна

«Еўропа ў сакваяжы» – гэта міжнародны адукацыйны праект беларускіх, нямецкіх і польскіх маладых экспертаў у галіне еўрапейскай палітыкі.

 

Мэтай праекта з’яўляецца азнаямлення беларускай грамадскасці з асноўнымі трэндамі развіцця Еўрапейскага саюза ў XXI cтагоддзі.

 

Праект будзе праходзіць у чатырох беларускіх гарадах – Гродна, Віцебску, Мінску і Брэсце. У рамках праекта маладыя эксперты з розных краін выступяць з прэзентацыямі аб еўрапейскай інтэграцыі, праблемах і перспектывах развіцця Еўрапейскага саюза, адукацыйных праграмах для беларусаў у краінах ЕС.

 

align=”left” >Як адзначае адзін з арганізатараў сустрэчы Аляксандр Апейкін (на здымку), гэты праект будзе цікавы гарадзенцам у першую чаргу тым, што яны змогуць атрымаць веды аб Еўрасаюзе ды яго ініцыятывах з першых вуснаў, ад еўрапейскіх экспертаў:

 

“На жаль, зараз беларускія грамадзяне не шмат ведаюць пра канкрэтную дзейнась Еўрапейскага саюза, у тым ліку – скіраваную на Беларусь. Шмат якой інфармацыі пра цікавыя ды карысныя магчымасці для беларусаў увогуле не даходзіць да простых людзей. Асабліва гэтая праблема бачная ў рэгіянальных гарадах. Наш праект накіраваны на тое, каб ліквідаваць гэты недахоп ведаў – каб жыхары Гродна, Віцебску ды Брэсту мелі магчымасць наўпрост паразмаўляць з еўрапейскімі ды айчыннымі экспертамі і даведацца пра ўсе цікавыя для іх аспекты дзейнасці  Еўрасаюза”.

 

Цягам мерапрыемства удзельнікі лепш пазнаёмяцца са зместам праграм «Усходняе партнёрства», «Дыялог для мадэрнізацыі Беларусі», а таксама шэрагам іншых праграм Еўрапейскага саюза, накіраваных на ўмацаванне супрацоўніцтва з краінамі-суседзямі.

 

Папярэдняя рэгістрацыя на мерапрыемства не патрабуецца. З дакладнай праграмай ды экспертамі можна пазнаёміцца на сайце “Ліберальнага клуба”

 

Сустрэча пачнецца а 19-й гадзіне ў арт-кавярні “Палітра” (вул. Моладзевая, 1).