У Наваградку збіраюцца рэканструяваць тунэль, па якім ратаваліся вязьні гета
26 верасня 1943 года вязьні наваградскага гета здзейснілі арганізаваны пабег праз тунэль, будаўніцтва якога вялося 4 месяцы.
Паводле aen.ru, у планах – стварэнне Мемарыяльнага комплекса па ўсёй даўжыні тунэля і пашырэнне экспазіцыі.
Дырэктар музей Тамара Вяршыцкая:
“Пакуль мы знайшлі месца, дзе праходзіў тунэль і пазначылі яго на паверхні каменьчыкамі. У далейшым хацелася б рэканструяваць тунэль, каб наведнікі хаця б часткова змаглі яго ўбачыць”.
У перспектыве – стварэнне Інтэрнэт-пляцоўкі, дзе моладзь магла б абмяркоўваць тэмы вайны, Халакосту і сучаснасці.
Праекты музея падтрымліваюць партнёры з Польшчы і Амерыкі.
Мемарыяльная экспазіцыя, прысвечаная супраціву габрэяў Наваградскага гета ў гады Халакосту працуе з 14 ліпеня 2007 года. Яна распавядае пра трагедыю, якая ўнесла жыцці 5100 наваградскіх габрэеў і пра супраціў нацыстам тых, хто заставаўся жывым пасля чатырох акцый па знішчэнні.
Паводле http://www.aen.ru
Здымак http://gazetaby.com