Дома па вуліцы Таўлая,13 больш няма

|

Магутныя экскаватары выкапалі вялізны катлаван, у які пазней з дапамогай бульдозераў знеслі дом і засыпалі яго зямлёй.

 

 

Жанчына-брыгадзір, якая кіравала зносам будынка, паведаміла, што сям’я, якая жыла тут, атрымала трохпакаёвую кватэру і дадатковую кампенсацыю.

 

Жыхары дома доўгі час дамагаліся грашовай кампенсацыі вартасці будынка і збіраліся, пры неабходнасці, дайсці да Вярхоўнага суда.

 

 

Здымкі аўтара