Мапа Наваградчыны 1791 года выстаўлена на інтэрнэт-аўкцыён

|

Усе яны выдадзеныя Францам Ёганам Ёзэфам фон Рэі (Franz Johann Josef von Reilly) у 1791 годзе. Усе выкананы як каляровыя гравюры з медзі. Памер ліста: 44,5×28 см, памер ілюстрацыі: 29,5×23,5 см.

Мапы паходзяць з аўстрыйскага Атласу пяці частак свету (Schauplatz der fünf Theile der Welt), які складаўся з 830 аркушоў толькі адной Еўропы.

Гэтак, аркуш Наваградчына мае № 47, Полаччына № 48, а Берасцейшчына і Наваградчына № 50.

На тым жа аўкцыёне прадаецца і мапа Віленшчыны ды Жмудзі.

 

Кошт кожнай мапы — 105 еўра без перасылу. За дасылку па Еўропе заказным лістом прадавец хоча 6 еўра.

 

Раней на інтэрнэт-аўкцыёне ebay выстаўляліся на продаж дзве знакамітыя гравюры Мацея Цюнда Vera Designatio Urbis in Littavia Grodnae з выяваю Горадні.

Здаецца, пасля артыкула ў НН тая гравюра трапіла ў беларускія рукі.

 

У мінулым стагоддзі Беларусь толькі рабавалі. Вельмі прыемна, калі цяпер адбываецца адваротнае і старадрукі з’яўляюцца на сценах нашых хат.

 

Даведка

Франц Ёган Ёзэф фон Рэі (нарадзіўся 18 жніўня 1766 ў Вене, памёр 6 ліпеня 1820 года ў Вене) — аўстрыйскі выдавец, картограф і пісьменнік.

Спачатку ён працаваў на дзяржаўнай службе, але потым прысвяціў сябе выключна геаграфіі. З 1789 па 1806 год выдаваў Атлас з пяці частак свету (Schauplatz der fünf Theile der Welt), з якіх толькі Еўропы 830 аркушаў.

Пасля выдаў школьны атлас (1791–92) і атлас агульнай геаграфіі, З 1794 па 1796 выдаў першы поўны аўстрыйскі атлас свету пад назвай Вялікі нямецкі Атлас (Grosser deutscher Atlas). У 1799 годзе — Генеральны Паштовы Атлас Свету (Allgemeine Post Atlas von der ganzen Welt) першы атлас ў свеце ў сваім родзе.