Пашкадаваў курыцу

|

18-гадовы кіроўца, які атрымаў правы ў пачатку лета, праязджаў на “Аўдзі” па вёсцы Буцілы Лідскага раёна.

Каб не наехаць на курыцу, якая выбегла на дарогу, хлопец узяў улева. У выніку – зламаны драўляны плот, а машыну спыніў слуп.

 

Сястры кіроўцы, якая ехала пасажыркай на заднім крэсле, спатрэбілася медыцынская дапамога.

 

Паводле http://gaigrodno.by