“Забяспеч сабе паркоўку” – за развіццё велаінфраструктуры Гродна ўзяліся веласіпедысты
Гэта можа быць месца працы ці вучобы, крама, бібліятэка, забаўляльная ўстанова і г.д.
Стваральнікі мапы такім чынам збіраюць пажаданні аматараў экалагічнага віду транспарта.
Карыстальнікі змогуць прагаласаваць за любы пункт, падымаючы яго рэйтынг.
Арганізацыям, на тэрыторыі якіх будуць знаходзіцца кропкі з максімальным рэйтынгам, будуць накіраваныя лісты з просьбай усталяваць велапаркоўкі, а таксама ўся неабходная тэхнічная дакументацыя.
Паводле http://velogrodno.by