Фотагісторыя 10 гарадзенскіх сем’яў у галерэі “Крыга”

|

Выставу “Spiritus Loci” (Дух Горада) 3 верасня адкрые ў мастацкай галерэі выдавецкая ініцыятыва “Гарадзенская бібліятэка”.


Арганізатры інтрыгуюць:

Цягам, лічыце, 6-ці гадовага існавання кніжнай серыі “Гарадзенская Бібліятэка” мы сабралі і апрацавалі не адну тысячу здымкаў і дакументаў, звязаных з Гродна. І, аўтарытэтна :), заяўляем – у гарадзенскіх жылах намяшана самай рознай крыві, паходзім мы з блізкіх, далёкіх і вельмі далёкіх куточкаў Зямлі, а ў гэты край нас заносілі самыя неверагодныя гістарычныя вятры.


І да горада мы ставіліся кожны па свойму: хто па-спажывецку, жывучы адным днём, а хто і гаспадарліва. Але нават у самыя неспрыяльныя для горада часы, гарадзенец гэта была марка :).


І вось у выніку гэтых разумовых высноваў і паўстала фотагісторыя 10 гарадзенскіх сем’яў“. 

 

Пачатак вернісажа а 18.00.

Выстава будзе дзейнічаць 3-10 верасня.

 

Наведайце і ацаніце “Spiritus Loci”!

 

“Гарадзенская бібліятэка” – кніжная серыя, заснаваная ў 2006 годзе з мэтай дакументацыі і прасоўвання культурнага і гістарычнага даробку гарадзенцаў, а таксама папулярызацыі ведаў пра сярэднявечную, навачасную, міжваенную і паваенную гісторыю Гародні як істотнага элемента еўрапейскай спадчыны.