Праграма «Універсітэт Залатога Веку» запрашае слухачоў

|

Праграма распачалася ў красавіку 2010 г. па ініцыятыве грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”.

 

Удзел у ёй ўзяло ўжо больш за 150 гарадзенцаў ва ўзросце ад 50 да 85 год.

 

 

Яе удзельнікі вывучаюць розныя мовы, вучацца карыстацца кампутарам і інтэрнэтам, маляваць, вандруюць па родным горадзе, авалодваюць сакрэтамі садаводства і г.д.

 

У гэтым акадэмічным годзе арганізатары УЗВ плануюць дадаць і новыя секцыі.

 

 

Перавагай у час адбору сёлета будуць карыстацца:

 

– асобы пенсійнага ўзросту, якія маюць высокую матывацыю да ўласнага інтэлектуальнага і фізічнага развіцця, удзелу у жыцці грамадства;

 

– удзельнікі праграмы ў 2010-2012 гг., якія атрымлівалі пасведчанне пра ўдзел у ёй;

 

– асобы, якія ўжо не працуюць альбо маюць дастаткова часу, каб наведваць заняткі і секцыі “Універсітэту Залатога Веку” (у тым ліку ў дзённы час);

 

– ахвяры сталінскіх і фашысцкіх рэпрэсій, былыя малагадовыя вязні канцэнтрацыйных лагераў.

 

Каб стаць удзельнікам праграмы неабходна:

 

– затэлефанаваць да 15 верасня па нумарах 75-71-72 альбо (8-029) 284-77-99 з 11.00 да 18.00

 

– прыйсці на суразмову і атрымаць дадатковую інфармацыю пра гісторыю “Універсітэту Залатога Веку”, яго мэты і прынцыпы працы, пазнаёміцца з патрабаваннямі да ўдзелу ў праграме, са зместам працы секцый УЗВ.

 

Пасля знаёмства з плануемай на 2012-2013 гг. праграмай працы УЗВ вы зможаце запоўніць анкету-заяўку, па выніках якой будзе прымацца рашэнне пра залічэнне ў якасці слухачоў “Універсітэту Залатога Веку”.

 

Больш падрабязную інфармацыю пра дзейнасць “Універсітэту Залатога Веку” можна атрымаць на блогу праграмы uzv-hrodna@blogspot.com