У ДТЗ загінуў дырэктар Слонімскага завода малочных прадуктаў

|

1 верасня на дарозе Баранавічы-Гродна легкавы аўтамабіль Renault Megane сутыкнуўся з фурай Volvo, піша  http://tut.by .


Аварыя здарылася непадалёк ад вёскі Шылавічы Слонімскага раёна. У службу МНС у 14.07 паступіў сігнал аб тым, што ў салоне аўтамабіля заціснуты пасажыр.

Выратавальнікі вызначылі, што сутыкненне адбылося з-за таго, што легкавы аўтамабіль, выязджаючы з другараднай дарогі, не саступіў грузавому. Кіроўца – Аляксандр Красніцкі – загінуў, ягоныя жонка і дзеці трапілі ў рэанімацыю цэнтральнай раённай бальніцы.

 

Кіроўца фуры сур’ёзна не пацярпеў.

 

Паводле  http://auto.tut.by