143 жыхары Гродзенскай вобласці сёлета памерлі ад атручвання алкаголем

|

Паводле звестак Упраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама, найбольш ад няякаснага алкаголю на Гарадзеншчыне паміралі ў 2008 годзе – 378 чалавек. На наступны год ахвярамі сурагатаў сталі 309 жыхароў вобласці, у  2010 годзе – 278, летась – 267.

 

Піць меньш не сталі, але перавагу сталі аддаваць  алкаголю, набытаму ў крамах.

 

Разам з тым, толькі сёлета супрацоўнікі міліцыі Гродзенскай вобласці канфіскавалі  11 100 літраў вадкасці з утрыманнем спірту, 8 500 літраў самагону, каля 150 тон самагоннай брагі. На металалом перапрацаваныя 390 самагонных апаратаў.

 

Падчас рэйду 17 жніўня на міні-заводзе, які вырабляў самагон ў Бярозаўцы, знойдзена 1430 літраў самагону і больш за 9 тон брагі – агульнабеларускі рэкорд.

 

Паводле http://uvd.grodno.by

Здымак http://elmadagdayasam.com