Пачатак восені ў Гродне: цёпла і вільготна
Сёння ўначы чакаецца без ападкаў, пераменная воблачнасць, вецер заходні, паўночна-заходні 4-9 м/с. Тэмпература паветра +9…+11.
У аўторак днём паветра прагрэецца да +20…+22.
5 верасня прагназуецца пераменная воблачнасць, днём месцамі кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Уначы і раніцай месцамі туман. Тэмпература паветра +20…+25.
6 верасня будзе воблачна з праясненнямі. Уначы месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі вобласці кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Дзённыя тэмпературы паветра не перавысяць +13…+18.
Паводле папярэдніх прагнозаў у пятніцу 7 верасня ўначы месцамі, днём на большай частцы кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы +4…+9, днём +13…+18.
У суботу захаваецца даждлівае надвор’е, уначы +7…+12, днём +14…+19.
Нядзеля будзе пераважна без ападкаў. Днём пацяплее да +16…+21.
Здымак http://www.azbyka.kz