Гульня «Партызанскімі сцежкамі”: працяг будзе
У гульні, падчас якой штосуботу трэба было па каардынатах заехаць у маладасягальны куток Гарадзеншчыны, удзельнічалі каля 30 аматараў экстрэмальных гульняў.
“Падчас пошуку месцаў для гульні я на машыне праехаўся па вялікай колькасці такіх мясцінаў, дзе нават людзі часцяком не ходзяць,” – кажа аўтар гульні.
Па просьбе гульцоў гарадзенец Мікалай “Партызан” піша працяг праекта: “ У будучай гульні я хачу месца клада апроч каардынатаў зашыфраваць якім-небудзь просьценькім алгарытмам, кшталту: лічба з якога-небудзь знака, ці колькасьць, напрыклад, слупоў на месцы”.
Для тых, хто хоча прайсці мінулую гульню проста для сябе, яна будзе адкрытая па спасылцы http://nightcity.en.cx/GameDetails.aspx?gid=36605.