Ад сёння непаўналетнім забараняецца знаходзіцца ўначы на вуліцы без дарослых

|

Гэтыя меры павінны абараніць дзяцей і прадухіліць удзел падлеткаў у супрацьпраўных дзеяннях.

Заўважаных без суправаджэння дарослых дзяцей супрацоўнік міліцыі даставяць ў УУС, высвятляць, чаму яны адны і ці ведаюць бацькі іх месцазнаходжанне. Правапарушальнікам у гэтым выпадку лічыцца не дзіця, а ягоныя бацькі.

Цягам 3 гадзін паўналетнія сваякі змогуць забраць непаўналетняга дамоў, у іншым выпадку яго перададуць у сацыяльна-педагагічны прытулак.

Раней з бацькамі дзяцей, што бадзяліся па начах, праводзіліся прафілактычныя размовы, ад сёння ім пагражае папярэджанне альбо штраф (першы раз – да 200 тысяч, наступны – ад 200 да 500 тысяч).